Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь

15.03.2024

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Роўна 30 гадоў назад, 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь быў прыняты асноўны закон нашай дзяржавы, згодна з якім мы жывём і зараз.

Урачыстае мерапрыемства "Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь" сёння прайшло ва ўсіх установах адукацыі.

14-гадовым падлеткам ў святочнай абстаноўцы ўручылі падарунак прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка выданне "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Паважаным госцем на мерапрыемстве стала галоўны эканаміст ААТ “Палесье-АВМ”, Вольга Дзмітрыеўна Кудравец. Яна  ўручыла вучням іх запаветны падарунак.

А дырэктар школы Тамара Васільеўна 8 вучням уручыла членскія білеты БРСМ.