Упершыню школа ў вёсцы Альгомель была адкрыта ў 1933 годзе і размяшчалася ў прыватнай сялянскай хаце. У 1935 годзе ў цэнтры вёскі была пабудавана пачатковая школа. Настаўнікамі былі палякі Станіслаў Хробак і Тадэуш Заентак. Навучанне вялося да 4 класа. Наведвалі школу 32 вучні, у першы клас прымаліся дзеці 8-гадовага ўзросту. Кожны год вывучаўся новы прадмет. Урок працягваўся 1 гадзіну.
У 1968 годзе пабудавана і адкрыта васьмігадовая школа. Высокай была напаўняльнасць класаў – каля 30 чалавек. Першым дырэктарам васьмігодкі стаў Новак Антон Ільіч.
У 2012 годзе адкрыты сучасны будынак школы. Альгомельская базавая школа рэарганізавана ў Альгомельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа. Гэтай падзеі чакалі не толькі вучні і настаўнікі школы, але і ўсё насельніцтва вёскі Альгомель. Будаўніцтва ішло два гады. Ніхто не верыў, што за такі кароткі час работа будзе выканана. Але наступіла 1 верасня 2012 года.
Светлыя калідоры, прасторныя рэкрэацыі, утульныя класы, спартыўная зала, камп’ютарны клас, спецыялізаваныя кабінеты, сталовая і бібліятэка – ўсё гэта ўпершыню расчыніла дзверы сваім выхаванцам. Усё абсталявана сучаснымі тэхнічнымі сродкамі і нагляднымі дапаможнікамі. Наша школа адрозніваецца ад іншых сваім яркім і вясёлым афармленнем. Будаўнікі, відаць, выконваючы работу, укладвалі ў яе сваю душу. Вялікі вам дзякуй, паважаныя будаўнікі!
Дзень 1 верасня выдаўся надзвычай цёплым і сонечным, нават надвор’е стварала святочны настрой. Усе хваляваліся: і вучні, і настаўнікі, і бацькі. Да нас жа на свята едуць высокія госці: Цупрык Л. А., намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Місюра Р. А., Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Пратасавіцкі Рыгор Васільевіч, старшыня Столінскага райвыканкама і іншыя прадстаўнікі ўлады і грамадства.
Пасля традыцыйнага падняцця сцяга гучалі самыя шчырыя віншаванні,пажаданні і словы падзякі. Дырэктару
школы ўручылі сімвалічны ключ ад новай школы, потым была перарэзаначырвоная стужка, прагучаў першы званок.
І ўсе прысутныя накіраваліся ў будынак. Па класах пачаўся першы ўрок “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Першакласнікі атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з рук Цупрыка Л. А. Для ўсяго калектыва нашай школы гэта быў самы шчаслівы і ўрачысты Дзень ведаў. Якое цуда, што мы жывем у такой добрай, прыгожай і светлай краіне – БЕЛАРУСЬ !