Тыдзень роднай мовы

21.02.2024

План

правядзення Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”

ва ўстанове адукацыі “Альгомельская сярэдняя школа” з 19.02.2024 па 24.02.2024

№п/п

Мерапрыемства

Дата

Удзельнікі

Адказныя

1.

Урачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы. Фотазона “Адчуй, у кожным родным слове душа яднаецца з душой!”

Акцыя “Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”

19.02.2024

1-11 класы

Пархомава Г.В, НДВР, Леська Г.А., педагог-арганізатар

 

2.

Выстава мастацкай літаратуры “Мастакі слова пра беларускую мову”.

Гульня “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”.

Чытанне вершаў пра родную мову.

20.02.2024

 

9-11 класы

4 клас

5-8 класы

Шаўчук Р.М., бібліятэкар

Халімончык В.В, настаўнік пач. класаў

Талмачавец Н.А., наст. бел. мовы і літ.

3.

Стыкер-фэст “Вучымся пісаць па-беларуску”.

Гульнявая сітуацыя “Мы - знаўцы роднай мовы”.

Купалаўская дыктоўка (сінхронна).

Музычны марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне сучасных беларускіх песень).

21.02.2024

12.00

2 клас

3 клас

10 класс

8-9, 11 класы

Кудласевіч Л.А., наст. пач. класаў

Дарошка Л.М., наст. пач. класаў

Рудзяк Т.В., наст. бел. мовы і літ.

Леська Г.А., педагог-арганізатар

4.

Калаж “Нацыянальная кухня славян словамі класікаў”.

Лэпбук “З любоўю да мовы”(калектыўная творчая справа).

Інтэлектуальная гульня-конкурс “Буслік”.

22.02.2024

9 клас

3-4 класы

5-6 класы

2-11 класы

Музычына Н.В., наст. рус. і бел. мовы і літ.

Класныя кіраўнікі

Класныя кіраўнікі

Талмачавец Н.А., наст. бел. мовы і літ.

5.

Тэматычная выстава сурвэтак да Міжнароднага дня роднай мовы.

Віктарына “Не маўчы па-беларуску”.

Папка-раскладка “Чаму я размаўляю на беларускай мове”(калект. творчая справа).

23.02.2024

1-6 класы

7-8 класы

9-11 класы

Пархомава С.І., настаўнік абсл. працы

Талмачавец Н.А., наст. бел. мовы і літ.

Класныя кіраўнікі

6.

Конкурс аратарскага майстэрства “З роднай моваю на “ты”.

Прэзентацыя эмблемы Тыдня роднай мовы.

Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”.

24.02.2024

8-11 класы

 

5-7 класы

 

1-11 класы

Музычына Н.В., наст. руск. і бел. мовы і літ.

Пархомаў Э.М., наст. тэхнічнай працы

Пархомава Г.В, НДВР, Леська Г.А., педагог-арганізатар

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай установе адукацыі заўсёды з'яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй.

19.02.2024 адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы "Далучыся да роднага слова".


Пачаўся тыдзень акцыяй "Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!"
У фае школы аформлена фотазона "Адчуй, у кожным родным слове душа яднаецца з душой!"

20.02.2024

Да Міжнароднага дня роднай мовы  прымеркавана ў нашай бібліятэцы кніжная выстава "Мастакі слова пра беларускую мову". Галоўная мэта - абудзіць цікавасць у вучняў да вывучэння беларускай мовы, паважаць і берагчы Роднае слова, як найважнейшы скарб народа. 

 

Для вучняў 4 класа праведзена гульня "Адкрываю нанова беларускае роднае слова". Падчас правядзення гульні вучні паказалі трывалыя веды па роднай мове, пашырылі кругагляд.

Любімыя вершы пра родную мову гучалі сёння з вуснаў вучняў 5-8 класа.

21.02.2024

21 лютага - Дзень роднай мовы. Гучаннем слоў роднай мовы і музычнымі мелодыямі поўнілася школа ў гэты дзень. Была праведзена Купалаўская дыктоўка з вучнямі 10 класа і работнікамі ўстановы адукацыі.

Стыкер-фэст "Вучымся пісаць па-беларуску" сабраў вучняў 2 класа, якія прадэманстравалі свае веды адгадваючы рэбусы, тлумачылі і запісвалі прыказкі і прымаўкі, спісвалі тэкст.

Для вучняў 3 кл прайшла гульня "Мы знаўцы роднай мовы". Вучні прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх гульнях: чыталі прыказкі і прымаўкі, вершы, расказвалі беларускія народныя казкі.

У школе прайшоў музычны марафон “Мова родная – мова модная”. Дзеці спявалі сучасныя беларускія песні. 

22.02.2024

9 клас стварыў калаж “Нацыянальная кухня славян словамі класікаў”.

23.02.2024

Віктарына "Не маўчы па-беларуску", праведзеная з вучнямі 7-8 класа, дае падставы сцвярджаць, што вучні добра валодаюць роднай мовай, з павагай адносяцца да народных традыцый.

24.02.2024

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе аратарскага майстэрства “З роднай моваю на “ты”.

Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы “Далучыся да роднага слова”.

Быў створаны калаж "Сэрца люімых слоў", на якім дзеці школы пісалі свае любімыя словы на беларускай мове.