"Марафон ведаў"

01.12.2023

З 27 лістапада па 01 снежня 2023 года ў ДУА "Альгомельская сярэдняя школа" прайшоў тыдзень пачатковых класаў "Марафон ведаў" пад дэвізам "Калі хочаш лепшым стаць, трэба веды здабываць!" Мерапрыемствы праводзіліся згодна складзенаму плану. Настаўнікі супрацоўнічалі з з бібліятэкарам і выхавальнікам ГПД.

Пры правядзенні мерапрыемстваў выкарыстоўваліся розныя формы работы: інтэлектуальныя гульні, спартландыі, інтэрактыўныя турніры, творчыя майстэрні і інш. У канцы тыдня былі падведзены вынікі і вучні атрымалі ўзнагароды.