"Тыдзень бацькоўскай любові"

23.10.2023

Сям'я - галоўнае ў жыцці кожнага чалавека.

У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Сям'я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцяў.

З 14 кастрычніка па 21 кастрычніка 2023 года ў нашай установе адукацыі праходзіў тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да святкавання Дня маці і Дня бацькі, арганізаваліся мерапрыемствы, прысвечаныя сям'і, якія спрыяюць фарміраванню пачуццяў любові і шанавання бацькоў, павышэнню аўтарытэту мацярынства і бацькоўства, прэстыжу сям'і і сямейных каштоўнасцяў.

У 5 "Б" класе прайшла класная гадзіна на тэму "Тата, мама, я - разам дружная сям'я". Вучні адлюстравалі сваю дружную сям'ю, пагаварылі аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях сваёй сям'і.

6 клас правёў майстар-клас "Падрыхтоўка салодкага падарунка маме", на якім дзеці самі вырабілі смачны падарунак для сваіх матуль.

5 "А" і 7 "А" класы падрыхтавалі відэавіншаванне для мам і тат, у якіх прагучалі самыя цёплыя словы сваім бацькам.

 

У 8 "А"классе прайшла класная гадзіна "Самы любімы чалавек на свеце".

У 8 "Б" класе прайшла класная гадзіна "Святло мацярынскай любові". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, з традыцыямі і святкаваннямі Дня маці ў розных краінах. Затым была праведзена віктарына па атрыманых ведах. У канцы занятка вучні зрабілі дрэва падзякі, на лісточках якога кожны напісаў тое, за што ён удзячны сваім бацькам.

А так сама ў 8 "Б" класе прайшла конкурсная праграма, у якой прынялі ўдзел не толькі дзеці, але і бацькі.

А у 9 "А" класе - літаратурная майстэрня "Паэтычны вобраз маці!"

7 "Б" і 10 клас падрыхтавалі выставу і фотазону.

Так сама бібліятэкарам нашай школы была арганізавана кніжная выстава "Сямейныя каштоўнасці".