21 лютага – Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага – Дзень роднай мовы

        21 лютага 2023 года ў ДУА “Альгомельская сярэдняя школа” сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная – жывая і мілагучная мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.

        У гэты дзень была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Сэрцам роднага слова краніся”, якая захапіла прысутных мілагучнасцю і напеўнасцю роднага слова.

1677010755368

Вучні VIII «Б» класа праявілі сябе як знаўцы норм беларускай мовы падчас квэст-гульні “З родным словам па жыцці”.

 

        Стала добрай традыцыяй напісанне ў гэты дзень “Купалаўскай дыктоўкі”. Да ўдзелу былі прыцягнуты вучні Х класа, кіраўніцтва школы, настаўнікі, а таксама работнікі школы і законныя прадстаўнікі.

 

1677010755309