Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай падтрымкі цікавасці да вывучэння беларускай мовы, павышэння ўзроўню  авалодання нормамі сучаснай беларускай мовы і на гэтай аснове развіццё грамадзянскай культуры, ва ўстанове адукацыі была праведзена "Купалаўская дыктоўка". У дыктоўцы прынялі ўдзел 28 чалавек.

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: інтэрактыўная гульня-падарожжа “З родным словам па жыцці”; конкурсна-пазвальнае мерапрыемства “Як ты дорага мне, мая родная мова!”; турнір эрудытаў “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”. Мерапрыемствы былі  пазнавальныя і накіраваныя на выхаванне цікавасці і павагі да роднай беларускай мовы,  прынялі ўдзел 55 вучняў. Уся школа прыняла ўдзел у акцыі "Размаўляем па-беларуску".