2 красавіка адбылася экскурсія ў музей – цэнтр драўлянай скульптуры ў вёску Цераблічы

03.04.2021

2 красавіка адбылася экскурсія ў музей – цэнтр драўлянай скульптуры ў вёску Цераблічы. Кіраўнік 5 “А” класа Кажаноўская Ганна Уладзіміраўна разам са сваімі вучнямі спланавала веламаршрут Альгомель-Аздамічы-Цераблічы.

Галоўная мэта – наведаць музей і пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю. У музеі прадстаўлена выстава драўлянай скульптуры аўтара Супрунчыка Івана Філіпавіча, які і праводзіў экскурсію.

У музеі знаходзіцца вялікая колькасць рэдкіх гаспадарчых прылад і прыстасаванняў, якімі карысталіся нашы продкі. Дзеці маглі ўбачыць часткі зубоў шарсцістага насарога, якія былі знойдзены на тэрыторыі вёскі.

         Наступным пунктам нашай экскурсіі стаў новы мост над ракой Моства ў в. Цераблічы, дзе мы з дзецьмі любаваліся разлітай ракой і птушкамі , якія насяляюць яе.

 

Апошнім пунктам адпачынку была аздаміцкая лесапаласа з бярозавым гаем, дзе мы зрабілі шмат маляўнічых фотаздымкаў. Гэтае маленькае падарожжа нікога з нас не пракінула раўнадушным і назаўжды застанецца добрым успамінам для нас.