8 Сакавіка – Жаночы дзень.

09.03.2021

8 Сакавіка – Жаночы дзень. Свята, якое любяць і чакаюць, каб павіншаваць сваіх любімых матуль, бабуль, сясцёр. Асаблівых віншаванняў заслугоўваюць  нашы любімыя матулі, бо для кожнага чалавека мама – самы блізкі і родны чалавек на зямлі.

         У нашым дзіцячым садку 4 сакавіка ў старэйшай групе да дня 8 сакавіка быў праведзены дзіцячы ранішнік. Дзеці сумесна с выхавальнікам падрыхтавалі святочныя паштоўкі для любімых мам. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, гулялі і танцавалі.