“Купалаўская дыктоўка”

19.02.2021

Цікава, яскрава і запамінальна прайшлі ў школе мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. 19.02.2021 вучні 9-11 класаў, адміністрацыя, настаўнікі, работнікі школы і бацькі праверылі веданне беларускай мовы падчас напісання “Купалаўскай дыктоўкі”. “Выдатнікі” атрымалі сувеніры ў нацыянальным каларыце.

Сярод вучняў 5-8 класаў прайшоў конкурс паштовак, якія адпавядалі святочнай тэматыцы і былі зроблены з выкарыстаннем розных відаў і тэхнік выяўленчага мастацтва. Лепшыя паштоўкі адпраўлены для ўдзелу ў раённым конкурсе.

Не пакінула абыякавымі вучняў 6 класа гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю”, дзе яны паказалі добрае веданне традыцый, побыту, гісторыі сваёй радзімы. Дзесяцікласнікі пашырылі свой кругагляд  пасля прагляду прэзентацыі “Беларусь адкрываецца дзецям сваім”.