метадычны тыдзень на тэму “Эфектыўны педагагічны вопыт: ад тэорыі да практыкі”

24.02.2020

 Напрацягу тыдня былі праведзены ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, кожны з якіх можна назвать праяўленнем майстэрства, самааданасці педагогаў сваёй рабоце.

         Вядома, што арганізацыя  навучання і выхавання ў школе на сучасным этапе немагчыма без пастаяннага звароту да электронных сродкаў навучання, выкарыстання  дадатковай і даведачнай інфармацыі  з інтэрнетрэсурсаў, без умення граматна  выкарыстоўваць ІКТ  пры арганізацыі вучэбных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў.  З выкарыстанне ІКТ паказала адкрыты занятак Андрэйкавец Крысціна Іванаўна.

 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Талмачавец Наталля Адамаўна правяла адкрытае пазакласнае мерапрыемства з выказыстанне ІКТ, прысвечанае гэтаму дню.  

   У аўторак прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме “Фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай прадметна-развіваючага асяроддзя”. Наладзіць пераемнасць паміж дзіцячым садком і пачатковай школай можна толькі ў цеснай узаемасувязі  настаўнікаў і выхавальнікаў. Таму на адкрыты занятак былі запрошаны настаўнік 1 класа  Мішкова А. А. і педагог-псіхолаг Беразоўская Г.М. Таксама выхавальнікамі былі прадстаўлены лэпбукі і макеты прыроды, накіраваныя на экалагічнае выхаванне.

   Высокім выхаваўчым патэнцыялам вызначаўся ўрок беларускай літаратуры ў 3 “А” класе па тэме “Як ты да людзей, так і яны да цябе”. Настаўнік: Негнядовіч Марыя Васільеўна.

   Цікавы ўрок арганізавала настаўнік нямецкай мовы Кажаноўская Ганна Уладзіміраўна. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў работе, выконвалі разнастайныя заданні, былі актыўнымі.

Класны кіраўнік 7 класа Дземка Надзея Аляксандраўна правяла класную гадзіну, накіраваную на профарыентацыю. Урок праводзіўся ў форме спаборніцтва. Вучні ўспомніла шмат прафесій, а таксама пазнаёміліся з новымі.

   Вынікі правядзення метадычнага тыдня былі падведзены за круглым сталом. Спачатку настаўнік Музычына Ніна Васільеўна выступіла з дакладам па тэме “Складаемыя педагагічнага майстэрства”. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дала ацэнку работы настаўнікаў напрацягу тыдня.

         У суботу прайшоў метадычны марафон, у якім удзельнічалі настаўнікі Альгомельскага ВПК яслі-сада – сярэдняй школы, Аздамічскай СШ, Кароцічскай СШ, Тераблічскага ВПК яслі-сада – сярэдняй школы.