Сустрэча з паэтам Віктарам Вабішчэвічам

22.4.2014

       22 красавіка ў школьнай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам Віктарам Вабішчэвічам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, настаўнікам Давыд-Гарадоцкай школы № 1.

     В.Вабішчэвіч пазнаёміў са сваёй творчасцю, прадставіў зборнікі вершаў “Чорны боль”, “Кахаю і люблю”, “Уражанне” і “ORBI”, чытаў з іх вершы. Дзеці ўважліва слухалі, задавалі шмат пытанняў. Вучняў асабліва зацікавіў апошні зборнік паэзіі “ORBI”, бо сустракаліся з паэтам не ўпершыню. Цікавіліся, чаму ён мае такую назву, як і дзе быў выдадзены, чым адрозніваецца ад папярэдніх, як, наогул, ствараюцца вершы, хто ці што натхняе на творчасць...

     На развітанне В.Вабішчэвіч паставіў свой аўтограф на кніжках, якія былі набыты. Кожная сустрэча з талентам, з чалавекам, улюбёным у свой край, -сапраўднае свята.