Пачатак новага 2014/2015 навучальнага года

30.8.2014

  1 верасня пачынаецца новы 2014/2015 навучальны год. Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў у Альгомельскім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад сярэдняя школа пачнецца ў 9 гадзін. Запрашаем вучняў, бацькоў і ўсіх жадаючых. Пасля лінейкі ў класах пройдуць першыя ўрокі на тэму "Дзякуем салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны" і вучэбныя заняткі па раскладзе.

   У 1 клас залічана 22 вучні: 10 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў. Настаўнік 1 класа - Мішкова Аліна Аляксандраўна.

   У 10 класе працягнуць навучанне 15 выпускнікоў 9 класа мінулага года.

   Усяго ў школе ў 2014\2015 н.г. будзе навучацца 205 вучняў 1-11 класаў, дашкольныя групы будуць наведваць 56 дашкольнікаў.