Адкрытая класная гадзіна "Прастудныя захворванні"

13.11.2014

    13 лістапада ў першым класе прайшла адкрытая класная гадзіна на тэму «Прастудныя захворванні» (настаўнік  Мішкова Аліна Аляксандраўна).

    Навучэнцаў зацікавіла прэзентацыя пра  лекавыя расліны,  для іх былі падрыхтаваны плакаты з правіламі, рэцэпты-сюрпрызы і сігнальныя карткі. Першакласнікі пазнаёміліся з тэрмометрам, марлявай павязкай і наборам лекаў (аптэчкай).

    У госці да дзяцей наведаліся Нязнайка і доктар Пілюлькін, якія цытавалі  шкодныя парады Р.Остэра, прыводзілі прыклады са свайго жыцця. Доктар Пілюлькін выпісаў шмат рэцэптаў ад розных хвароб, з якімі пазнаёміліся Нязнайка і першакласнікі.

    Дзеці на працягу ўсяго мерапрыемства прымалі актыўны ўдзел, былі вельмі зацікаўлены і зразумелі самае галоўнае:

     Быць здаровым, хуткім, лоўкім

Дапаможа загартоўка,

Бег, скачкі, фізпадрыхтоўка

І спартыўная пляцоўка.