КВЗ па казках А.С.Пушкіна "Што за цуд гэтыя казкі!"

19.12.2014

    19 снежня ў бібліятэцы прайшоў КВЗ па казках А.С.Пушкіна “Што за цуд гэтыя казкі!”. Удзельнікамі КВЗ былі вучні 4 і 5 класаў. Яны старанна рыхтаваліся да мерапрыемства: пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, прагледзелі відэафільм аб жыцці і творчасці, чыталі казкі А.С.Пушкіна, намалявалі малюнкі па казках, падрыхтавалі чытанне ўрыўкаў на памяць. Да КВЗ былі аформлены бібліятэкарам  кніжная выстава “Я памятник воздвиг себе нерукотворный...”, прэзентацыя “Што за цуд гэтыя казкі!”.

    Каманды “Залатая рыбка” і “Разбітае карыта” прынялі ўдзел у сямі конкурсах: крыжаванка “Казкі Пушкіна”, “Рамонак”, конкурс дамашніх заданняў, “Адгадай казку па ўрыўку”, конкурс капітанаў “Казачная газета”, бліц - кактэль “Казачны”, “Адгадай казку па ілюстрацыі”. Пасля кожнага конкурсу журы падводзіла вынікі, давала кароткія каментарыі, што дабаўляла азарту камандам і балельшчыкам.

     Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, займальна і цікава. Пераможцам КВЗ па казках А. С. Пушкіна стала каманда “Залатая рыбка” 4 класа. Удзельнікі каманды атрымала медалькі “Знаўцы казак А.С.Пушкіна”, дыплом “Знаўцы казак А.С. Пушкіна: I ступені”, каманда “Разбітае карыта” - медалькі “За актыўны ўдзел”.