Тыдзень гісторыі

22.12.2014

          У выкананне гадавога плана на 2014/2015 навучальны год і з мэтай пашырэння ведаў вучняў па гісторыі, развіцця творчых і пазнаваўчых здольнасцей вучняў  ва ўстанове адукацыі з 15.12.2014 па 20.12.2014 прайшоў Тыдзень гісторыі.

         Андрэйкавец Таццянай Фёдараўнай, настаўнікам гісторыі, былі  праведзены цікавыя, змястоўныя і пазнавальныя мерапрыемствы: інтэлектуальныя гульня  “Невядомыя старонкі сярэднявечча”, віктарына “Свая гульня” па тэме “Пісьменнасць зямлі беларускай”, конкурсная праграма “Шляхамі гісторыі”, гадзіна грамадзянскасці “Твая зямля – твая Радзіма”, быў праведзены конкурс малюнкаў  “Знакамітыя мясціны”.

         Самыя актыўныя вучні  ўзнагароджаны дыпломамі ўстановы адукацыі.