Вучань года - 2015

17.1.2015

   Ужо стала традыцыйным правядзенне конкурсу "Вучань года". У гэтым годзе ён прайшоў цікава, запамінальна. У першым туры конкурсу вызначыліся пераможцы ў кожным класе, якія сталі ўдзельнікамі агульнашкольнага этапу:

   Шаўчук Дар'я, 5 клас          Серадзіна Вікторыя, 7 клас

 Андрэйкавец Ганна, 8 клас   Пархомава Эліна, 9 клас

 У фінал ад 10 класа выйшлі адразу два ўдзельнікі: Хадакоўская Марыя і Андрэйкавец Надзея.

  Мішкова Ганна, 11 клас.

    Праграма складалася з пяці конкурсаў: самапрэзентацыя, жартоўнае бліц-апытванне, конкурс аратараў, конкурс праектаў "Школа будучага", дамашняе заданне. Усе ўдзельнікі вельмі адказна падышлі да падрыхтоўкі, праявілі самыя лепшыя свае якасці, паказалі таленты. Барацьба за перамогу была напружанай, кожны конкурс змяняў лідарства ад аднаго ўдзельніка да другога. Званне "Вучань года - 2015" атрымала вучаніца 8 класа Андрэйкавец Ганна, якая набрала па суме  за ўсе конкурсы найбольшую колькасць балаў. Яе выступленні суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй, жартамі, дэманстрацыяй косцюма будучай школьнай формы. Актыўна дапамагалі Ганне яе аднакласнікі.

Самыя яркія моманты конкурсу "Вучань года - 2015"