Літаратурная сустрэча

13.10.2015

     13 кастрычніка нашу школу наведалі вядомыя беларускія паэты, цікавыя людзі Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін і мясцовая паэтка Галіна Бабарыка. Гэтыя творчыя людзі – сапраўдныя майстры сваіх спраў. За што б яны ні браліся, - за вершы, літаратуразнаўчыя артыкулы, песні ці даследаванні, - заўсёды атрымліваецца цікава і непаўторна. 

   Быццам на адным дыханні праляцеў час сустрэчы. Госці распавядалі пра цікавыя моманты свайго жыцця, пра тое, як пішуць свае вершы. Атрымаліся не проста маналогі сталічных гасцей, а хутчэй, дыялог паміж пісьменнікамі і вучнямі. Яны разам з дзецьмі чыталі свае вершы, пад гітару спявалі песні і з задавальненнем адказвалі на пытанні вучняў. Таксама паспяхова прайшла прэзентацыя зборніка вершаў Э.Акуліна  і часопіса “Верасень”.

 

      Сустрэча пакінула моцнае ўражанне на прысутных. У выніку знаёмства з пісьменнікамі, цікавасць да беларускай літаратуры павысілася. Праблемы, якія закранаюць беларускіх аўтараў, хвалююць моладзь, а іх вершы дапамагаюць адказаць на важныя пытанні жыцця.