Тыдзень экалогіі

14.12.2015

У Альгомельскай СШ з 14.12. 2015 па 19.12.2015 праводзіўся тыдзень экалогіі.

Мэта: садзейнічаць разуменню навучэнцамі адзінства чалавека і прыроды, уцягваць іх у актыўную прыродаахоўную і экалагічную дзейнасць, памагаць бачыць прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, выхоўваць экалагічную культуру, пачуццё гаспадара роднай зямлі.

У тыдні экалогіі прымалі ўдзел вучні 1-11 класаў.

14.12.2015 года была праведзена лінейка, на якой навучэнцаў пазнаёмілі з планам правядзення тыдня экалогіі.

Вучні 1-4 класаў назіралі за птушкамі, падкормлівалі іх.

Гадзіна творчасці “Птушкі вачыма дзяцей” праводзілася ў 4 класе.

У 5 класе працавала творчая лабараторыя “След, які аставіў на зямлі”, адкрыты мікрафон “Зямля не даруе нам” – у 11 класе. Экалагічная гадзіна “Жывы свет прыроды” – у 9 класе, гадзіна пазнаваўчых інтарэсаў “Вада – наша багацце” – у 10 класе, акцыя “Чысціня – залог здароўя” – у 7 класе, вусны часопіс “Птушкі нашай мясцовасці” – 6 клас, віктарына “Экалагічны калейдаскоп” – у 8 класе.

У канцы тыдня экалогіі праводзіўся КВЗ “Нашы пярнатыя сябры”. Удзельнічалі вучні 4-7 класаў.

Былі падведзены вынікі тыдня экалогіі і вучні, якія прымалі актыўны ўдзел, атрымалі падзячныя лісты.