Вучань года

23.01.2016

    У суботу, 23 студзеня, ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс “Вучань года”.  За перамогу ў конкурсе змагаліся самыя таленавітыя, творчыя, эрудыраваныя вучні ІХ- ХІ класаў: Кандратовіч Сяргей, Пархомава Эліна, Рудзяк Юлія, Серадзіна Таццяна, Мішкова Кацярына, Андрэйкавец Надзея, Шумская Марына.


 Конкурсы “Які ты матэматык”, “Фразеалагічныя загадкі”, “Перавёртышы”, “”Дыктант” паказалі не толькі высокія інтэлектуальныя здольнасці вучняў, але і пачуццё гумару,знаходлівасць, лагічнасць мыслення ўдзельнікаў. Яскрава прайшоў конкурс прэзентацый “Мая Беларусь”, “У гасцях у маёй вёсцы”. Вучні расказалі пра сваю краіну, пра яе самыя памятныя мясціны, пра сваю малую Радзіму  праз словы, вершы,  песні, фатаграфіі. У перапынках паміж конкурсамі гучалі музычныя нумары ад вучняў 1, 5, 6 класаў.

   Журы было нялёгка вызначыць пераможцу.

     Але  большасцю галасоў пераможцай конкурсу “Вучань года - 2016” стала канкурсантка з ХІ класа Андрэйкавец Надзея, якой была ўручана ганаровая грамата.

  Завяршылася конкурсная праграма такімі словамі: “Кожны з нас сам вычаканьвае цану сваёй асобы, чалавек бывае малы або вялікі, у залежнасці ад сваёй волі і напорыстасці, ад імкнення да мэты. Удзельнікі конкурсу паказалі, якія яны моцныя ў імкненні быць лепшымі! Дарагія рабяты! Вы- “Залаты фонд” нашай школы і мы вамі ганарымся! Няхай працавітасць і поспех заўсёды крочаць разам з вамі!”