Аб педагагічным марафоне

22.02.2016

    Згодна гадавога плана работы з 8 па 19 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў педагагічны марафон “Пераемнасць у рабоце ўстаноў дашкольнай адукацыі і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі па фарміраванні даследчых уменняў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў”. Мерапрыемствы прайшлі згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы.

   На працягу двух тыдняў педагогі школы і выхавацелі дашкольнай адукацыі наведвалі заняткі, пазакласныя мерапрыемствы, факультатыўныя заняткі ў дашкольнай групе, пачатковых класах, групе падоўжанага дня.  Усе мерапрыемствы былі падрыхтаваны і праведзены на высокім ўзроўні. Настаўнікі змаглі выявіць праблемы, якія існуюць пры арганізацыі даследчай дзейнасці, і ў сумеснай працы знайсці шляхі іх вырашэння. Асабліва яскрава і запамінальна прайшлі ўрок ў 4 класе “Ад батлейкі да тэатра”(настаўнік Халімончык В. В),адкрытыя заняткі у дашкольнай групе “ Сакрэты вады” (выхавацель Леўкавец Т. В.) і “Маё здароўе ў маіх руках” (кіраўнік фізічнага выхавання Рудзяк А. А.). Метадычна граматна быў падрыхтаваны і праведзены майстар – клас настаўнікам першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі Мішковай А. А., якая, выкарыстоўваючы актыўныя формы работы, пазнаёміла з арганізацыяй даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў. Настаўнікам  і выхавацелям для прыкладу былі прадстаўлены работы Аліны Аляксандраўны, якія маюць поспех ў раённым этапе НПК “ Я - даследчык”, матэрыялы інтэрнэт рэсурсаў аб выступленні дзяцей на рэспубліканскіх этапах НПК. Кожны з удзельнікаў майстар-класа стаў даследчыкам і на працягу адной гадзіны працаваў над цікавай яму даследчай работай. Вынікі педагагічнага марафону былі падведзены на сумесным пасяджэнні настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавацеляў дашкольнай адукацыі.