Метадычны тыдзень

29.02.2016

    “Адкрытасць і ўзаемадзеянне як умова дасягнення сучаснай якасці адукацыі” – пад такой назвай  з 22 па 26 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў метадычны тыдзень. Насычанасць, змястоўнасць, разнастайнасць – такімі назоўнікамі можна ахарактарызаваць кожны дзень тыдня. Метадычнай работай былі ахоплены ўсе без выключэння настаўнікі і выхавацелі дашкольнай адукацыі. На семінары “Самаадукацыя настаўніка-неабходная ўмова прафесійнай дзейнасці педагога” педагогі расказалі аб праблемах, якія ўзнікаюць у педагагічнай практыцы,  аб актуальнасці тэм, над якімі працуюць у бягучым навучальным годзе,вызначылі для сябе індывідуальны план па самаадукацыйнай дзейнасці, а праведзенае анкетаванне паказала, што большасць педагогаў актыўна рэалізуе свае запатрабаванні ў самаразвіцці.

  Адкрытыя пасяджэнні школьных навукова - метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў, настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі прайшлі яскрава і прадуктыўна.

  Кампетэнтнасць і майстэрства педагога лепш за ўсё адлюстроўваецца ў яго ўменні працаваць з дзецьмі на ўроках, факультатывах, у пазакласнай дзейнасці. Педагогі пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку, знаходзяць эфектыўныя метады, цікавыя прыёмы, новыя формы арганізацыі вучнёўскай дзейнасці. Свой эфектыўны вопыт педагогі прадэманстравалі на адкрытых мерапрыемствах і на паседжанні, якое прайшло  пад назвай “Панарама педагагічнага вопыту”.  На закрыцці метадычнага тыдня настаўнікі выказалі думку, што атмасфера адкрытасці і ўзаемадзеяння, якая панавала на працягу тыдня,  будзе садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу педагогаў, павышэнню іх кампетэнтнасці, і,як вынік – дасягненню сучаснай якасці адукацыі.