Вынікі ўдзелу ў раённых алімпіядах для 4-8 класаў

25.03.2016

З мэтай больш ранняга выяўлення і развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў і ранняй падрыхтоўкі да ўсіх этапаў рэспубліканскай алімпіяды, у выкананне загада аддзела адукацыі, спорту і турызму № 77 ад 24.02.2016  “Аб правядзенні раённай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў ІV, VІІ-ІХ класаў” 22, 23 сакавіка прайшоў раённы этап алімпіяды па вучэбных прадметах. У ім прынялі ўдзел 12 вучняў школы, з іх – 3 вучаніцы  ІV класа, 4 вучаніцы VІІ класа, 3 вучаніцы  VІІІ, 2 вучні ІХ класа. Вучні школы нядрэнна паказалі сябе ў алімпіядзе па беларускай мове (Мазгова Вольга (VІІІ клас) заняла 6 месца, выканаўшы 65% алімпіяднага задання), па рускай мове (вучаніца VІІІ  класа Серадзіна Вікторыя выканала 60% задання і заняла 8 месца), па грамадазнаўстве вучань ІХ класа Кандратовіч Сяргей заняў 7 месца.  Лепшы вынік паказала Крывапуст Наталля, вучаніца 9 класа, якая заняла другое месца ў алімпіядзе па нямецкай мове і ўзнагароджана дыпломам. Віншуем пераможцу і жадаем далейшых поспехаў!