Педагагічны марафон

27.09.2016

Згодна гадавога плана работы  ва ўстанове адукацыі з 12 па 23 верасня прайшоў семінар-практыкум “Здзяйсненне пераемнасці навучання рускай, беларускай мове паміж першай і другой ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі”. Удзельнікамі семінара сталі настаўнікі чацвёртага класа, рускай і беларускай мовы, адміністрацыя школы. Мерапрыемствы прайшлі згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы. Урокі, факультатыўныя заняткі, пазакласныя мерапрыемствы былі падрыхтаваны і праведзены на высокім узроўні. Падрабязны аналіз наведаных мерапрыемстваў быў праведзены на сумесным пасяджэнні , якое адбылося 27 верасня ў форме круглага стала. На пасяджэнні  былі абмеркаваны выяўленыя пры наведванні праблемы, выпрацаваны алгарытм адзіных патрабаванняў да навучання рускай і беларускай мове ў 5 класе. Аб неабходнасці і значнасці захавання пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Серадзіна А. Я. Вопытам работы з высокаматываванымі вучнямі падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Музычына Н. В. Яна прапанавала да ўвагі план індывідуальнай работы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да розных этапаў алімпіяды. Педагог-псіхолаг расказала аб выніках праведзенай дыягностыкі “Вывучэнне эмацыянальна-псіхалагічнага  клімату ў класным калектыве”. У ходзе сумеснай працы педагогамі быў распрацаваны алгарытм работы па ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў, а таксама план работы па здзяйсненні пераемнасці паміж І і ІІ ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 год.