Пераможцамі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды

04.11.2016

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2003 № 73 (далей – Інструкцыя), з дапаўненнямі і змяненнямі,  зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.08.2014 № 125, у выкананне загада аддзела адукацыі, спорту і турызму № 373 ад 10.10.2016 “Аб правядзенні ў 2016/2017 навучальным годзе І і ІІ этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” у перыяд з 24.10.2016 па 05.11.2016 праводзіўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах сярод вучняў VІІІ-ХІ класаў. Алімпіяды прайшлі згодна графіка, зацверджанага дырэктарам школы.

Пераможцамі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды сталі

 па беларускай мове: вучаніца ХІ класа Рудзяк Юлія, вучаніца Х класа  Крывапуст Наталля, вучаніца ІХ класа Мазгова Вольга;

па рускай мове: вучаніца ІХ класа Мазгова Вольга, вучаніца Х класа Мішкова Алена;

па матэматыцы: вучаніца Х класа Андрейкавец Ганна,  вучаніца  VІІІ класа Шаўчук Марыя;

 па біялогіі: вучаніца ХІ класа Мішкова Кацярына, вучаніца Х класа Мішкова Алена,  вучаніца ІХ класа Серадзіна Вікторыя;

 па фізіцы вучаніца Х класа Крывапуст Наталля;

па геаграфіі: вучаніца Х класа Баган Дар’я, вучаніца ІХ класа Мазгова Вольга, вучаніца ХІ класа Дзямкова Юлія;

па інфарматыцы -  вучаніца Х класа Андрейкавец Ганна;

 па нямецкай мове: вучаніцу Х класа  Крывапуст Наталля, вучаніца ХІ класа Серадзіна Таццяна;

па хіміі - вучаніца ІХ класа Серадзіна Аксана;

па гісторыі  - вучаніцу Х класа Баган Дар’я;

па грамадазнаўству: вучаніца ХІ класа Дзямкова Юлія, вучань Х класа Кандратовіч Сяргей.

Віншуем пераможцаў і жадаем паказаць добрыя вынікі ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды!