Гульня “ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?”

19.11.2016

 Мэта правядзення гульні: садзейнічаць развіццю дапытлівасці; развіваць уменне працаваць у камандзе; пабуджаць да пошуку новых ведаў. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі вучні 7, 10 класаў.  Найбольш вучням спадабаліся конкурсы “Размінка”, “Вялікія імёны”, “Лічбы вакол нас”. У кожным з конкурсаў вучні змаглі паказаць высокі ўзровень ведаў у розных галінах .  І хоць удзельнікі гульні былі розных узростаў, пераможцаў не аказалася. ПЕРАМАГЛО СЯБРОЎСТВА. Усе вучні былі задаволены гульнёй, паабяцалі пашыраць свае веды і быць актыўнымі ўдзельнікамі інтэлектуальных спаборніцтваў!