Тыдзень фізікі

11.01.2017

У выкананне гадавога плана ўстановы адукацыі на 2016/2017 навучальны год і з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, а таксама павышэння пазнаваўчай актыўнасці вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей ва ўстанове адукацыі з 12.12.2016 па 16.12.2016 прайшоў Тыдзень фізікі.Мерапрыемствы прайшлі згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы. Тыдзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі, якімі былі ахоплены вучні V-ХІ класаў. На высокім узроўні прайшлі “Парад знакамітых фізікаў. Роля асобы ў развіцці фізікі” і конкурс “Лепшы эксперыментатар”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі вучні ІХ-ХІ класаў. Па вынікам  Тыдня фізікі пахвальнымі лістамі ўстановы адукацыі ўзнагароджаны вучаніца Х класа Мазгова Лізавета, вучаніца ХІ класа Рудзяк Юлія, вучаніцы VIIIкласа Кавалец Яна, Пархомава Галіна і Мішкова Дзіяна, вучаніца VIIкласа Серадзіна Дар’я.