Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

10.11.2017

 

         У адпаведнасці з Інструкцыяй аб рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2003 № 73 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2011 № 257, ад 05.08.2014 № 125), на аснове раённага палажэння аб правядзенні першага і другога этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах ва ўстанове адукацыі з 30.10.2017 па 06.11.2017 прайшоў 1 этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. У алімпіядзе прынялі ўдзел 42 вучні VIII-ХІ класаў. Найлепшыя вынікі паказалі вучні па прадметах гуманітарнага цыкла (па рускай мове – 70% выканання, па беларускай мове – 68%, па грамадазнаўству – 66%). Пераможцамі алімпіяды сталі:

  • Па матэматыцы: вучань VІІІ класа Мішкоў Мікалай, вучаніца Х класа Серадзіна Вікторыя, вучаніца ХІ класа Андрэйкавец Ганна.
  • Па хіміі: вучаніца Х класа Серадзіна Вікторыя,  вучаніца ІХ класа Мішкова Вікторыя і вучаніца ХІ класа Мішкова Алена;
  • Па фізіцы вучаніца ХІ класа Андрэйкавец Ганна;
  • Па беларускай мове: вучаніца Х класа Мазгова Вольга, вучаніца ІХ класа Мазгова Дар’я , вучаніца ХІ класа Мішкова Алена;
  • Па рускай мове: вучаніца Х класа Мазгова Вольга, вучаніца ХІ класа Крывапуст Наталля і вучаніца ХІ класа Мішкова Алена;
  • Па гісторыі: вучаніца Х класа Мазгова Вольга і вучаніца ХІ класа Баган Дар’я;
  • Па грамадазнаўству: вучань ХІ класа Кандратовіч Сяргей і вучаніца Х класа Серадзіна Вікторыя;
  • Па абслуговай працы вучаніца ІХ класа Мазгова Анастасія;
  • Па біялогіі: вучаніца Х класа Серадзіна Вікторыя, вучаніца ХІ класа Мішкова Алена і вучаніца ІХ класа Мазгова Анастасія;
  • Па геаграфіі: вучаніца ХІ класа Баган Дар’я і вучаніца ІХ класа Шаўчук Марыя;
  • Па нямецкай мове: вучаніца Х класа Мазгова Вольга і вучаніца ХІ класа Крывапуст Наталля.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі на ўрачыстай лінейцы і ўключаны ў заяўку на ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Жадаем вам далейшых поспехаў!