метадычны тыдзень “Маладосць. Традыцыі. Прафесіяналізм”

24.02.2018

     

У выканане гадавога плана работы з 19.02.2018 па 23.02.2018 ва ўстанове адукацыі быў праведзены метадычны тыдзень “Маладосць. Традыцыі. Прафесіяналізм” . Усе мерапрыемствы прайшлі згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы. На працягу тыдня прайшлі тры пасяджэнні школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў, метадычнае мерапрыемства “Ярмарка педагагічных ідэй”, пасяджэнне педагагічнага савета, пяць адкрытых урокаў і занятак ў дашкольнай групе дзіцячага сада. Усе мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, абмену вопытам работы паміж настаўнікамі, садзейнічалі ўдасканаленню навыкаў эфектыўнай камунікацыі і міжасобаснага ўзаемадзеяння.

Актыўны ўдзел прынялі ўсе педагогі ў  ярмарцы педагагічных ідэй , на якой яны падзяліліся эфектыўным вопытам работы па выкарыстанні  форм і метадаў развіця вучэбнай матывацыі школьнікаў. На высокім узроўні быў праведзены майстар-клас настаўнікам працоўнага навучання Пархомавай С. І. “Развіцце вучэбнай матывацыі праз выкарыстанне сучасных тэхнік рукадзелля на ўроках абслуговай працы” . Кіраўнікі ШВМА абралі актыўныя формы правядзення пасяджэнняў, што дало магчымасць кожнаму члену  метадычнага аб’яднання ўключыцца у праблему, авалодаць уменнямі і навыкамі ў практычнай дзейнасці. Эфектыўна, ярка, запамінальна прайшоў урок беларускай літаратуры ў VІ класе, які правяла Талмачавец Н. А. Педагогі ў аналізе адзначылі яго эмацыянальнасць, высокі густ, адпаведнасць патрабаванням да сучаснага ўрока, а таксама высокі ўзровень прафесіянальнай кампетэнтнасці настаўніка. Вынікі работы былі падведзены на зарыцці метадычнага тыдня.