"Азбука бяспекі"

29.10.2018

З 22 па 29 кастрычніка ва ўстанове адукацыі быў праведзены метадычны тыдзень дашкольнай адукацыі па тэме: "Азбука бяспекі".

Тыдзень пачаўся з нарады, дзе абвясцілі аб пачатку метадычнага тыдня, яе тэме, пазнаёмілі з планам правядзення.

У першы дзень выхавальнікамі Савонавай Л.М., Леўкавец Т. В. былі праведзены прэзентацыі куткоў бяспекі ў груповых памяшканнях для настаўнікаў пачатковых класаў.


На працягу ўсяго тыдня выхавальнікамі стваралася і папаўнялася імправізіраванае перакрыжаванне з пешаходным пераходам для практычнага вывучэння правіл дарожнага руху.

 

На высокім узроўні прайшоў адкрыты занятак па вучэбнай вобласці “Дзіця і грамадства” "Падарожжа ў краіну бяспекі", які правяла Мішкова Т. М.

 

У сераду  адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання, на якімвыхавальнік інтаграванай групы Леўкавец Т. В. правяла майстар-клас. Былі практычна разабралі метады і прыемы, якія можна выкарастоўваць у рабоце з дзецьмі па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці. Кожным выхавальнікам была прадстаўлена адна з форм работы з бацькамі.

 

З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і экскурсіі па правілах дарожнага руху, якія былі праведзены у чацвёрты дзень тыдня на пляцоўцы па вывучэнні правіл дарожнага руху. ля гэтага на карыдоры дзіцячага саду і на пляцоўцы на асфальце аформлена разметка з пешаходным пераходам.

Выхавальнікамі была абноўлена і папоўнена прадметна-развіваючае асяроддзепа тэме.

На групавых інфармацыйных стэндах прадстаўлены кансультацыі для бацькоў па тэматыцы бяспекі дзяцей.

Скончыўся тыдзень бяспекі ў дзіцячым садзе сумеснай выставай работ выхаванцаў і дзяцей пачатковай школы на тэму "Нетрадыцыйныя тэхнікі мастацкая дзейнасць дзяцей”. У карыдоры дзіцячага сада аформлена панарама  выкананай працы на працягу ўсяго метадычнага тыдня.

 

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў.