Аздараўленчы лагер «Пчолка»

05.11.2018

Аздараўленчы лагер «Пчолка»

З 29 кастрычніка па 3 лістапада ў школе працаваў аздараўленчы лагер “Пчолка”

На працягу шасці дзён вучні малі магчымасць адпачыць і з карысцю правесці вольны час, наведваючы асенні фізкультурна-аздараўленчы лагер. Цікавыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі ў горад Тураў і ў Альгомельскае аддзяленне пошты, прававыя хвілінкі, гутаркі пра неабходнасць весці здаровы лад жыцця, арганізаваныя і праведзеныя настаўнікамі ўстановы адукацыі, дапамаглі навучэнцам пашырыць свой кругагляд, адпачыць ад школьных паўсядзённых спраў.