Тыдзень нямецкай мовы.

17.12.2018

З 10.12.18 па 14.12.18 прайшоў тыдзень нямецкай мовы.

У першы дзень была арганізавана выстава “Знакамітыя людзі Германіі” і конкурсная праграма “Знаўцы нямецкай мовы” сярод вучняў 6 класа, самымі актыўнымі былі Рудзяк Ксенія, Леська Вераніка, Новак Арцём.

У аўторак вучні 7 класа падрыхтавалі калаж на тэму “На уроку нямецкай мовы”. За актыўны ўдзел былі адзначаны такія вучаніцы як Беразоўская Крысціна, Васюхневіч Карына, Андрэйкавец Марыя, Леська Алёна, Дзямкова Кацярына, Кляцун Марыя і Леўкавец Мілана.

У трэці дзень былі праведзены два мерапрыемствы. Дзіцячая гульня “Баба Яга за трыдзевяць зямель. Пачынаем вучыць нямецкую мову”, у якой прынялі актыўны ўдзел вучні 4 класа Шаўчук Аляксандра, Ракавец Аляксандра, Музычына Паліна і Мазгова Святлана. Спаборніцтва “Wir kennen Deutsch super – ich kenne Deutsch am besten”, якое было праведзена ў 5 класе. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі Кляцун Эмілія і Ракавец Таццяна.

У чацвер арганізавалі з 6-7 класамі караоке-бар “DeutscheLiederzumMitsingen”.

У заключны дзень была праведзена ў 9 класе інсцэніроўка “Церамок”, у якой прынялі ўдзел Шаўчук Даша, Серадзіна Даша, Музычына Валя, Ракавец Уладзіслаў,Мішкоў Дзіма, Мішкоў Федзя.

Вынік тыдня нямецкай мовы – гэта задаволеныя дзеці, якія яшчэ больш зацікавіліся многімі фактамі звязанымі з Германіяй і нямецкай мовай.