«Адзіны дзень бяспекі»

26.02.2019

Ва ўстанове адукацыі 26 лютага прайшоў «Адзіны дзень бяспекі», які праводзіцца ў рамках новай рэспубліканскай акцыі, што стартавала з 20 лютага 2019 года.

Мерапрыемствамі былі ахоплены ўсе: ад выхаванцаў дзіцячага сада да вучняў 11 класа. У школе праведзены гутаркі, гульні, віктарыны, конкурсы. Прафілактычныя гутаркі з дэманстацыяй фільмаў “Пажарная бяспека ў школе”, “Сродкі пажаратушэння”, «Правілы пажарнай бяспекі », "Дзеянні пры сігнале "Увага ўсім!" і распаўсюджваннем нагляднай прадукцыі праведзены з вучнямі і работнікамі ўстановы адукацыі.

         На сустрэчу з вучнямі быў запрошаны супрацоўнік МНС Шумскі У. В. Ен расказаў пра спецыфіку работы выратавальніка, аб першасных сродках пажаратушэння, аб правілах паводзіць у выпадку пажара.

         Завяршыўся дзень усеагульнай эвакуацыяй з памяшкання школы.

  Комплекс праведзеных мерапрыемстваў садзейнічае фарміраванню ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

   З выхаванцамі дашкольнай адукацыі ў рамках правядзення “Адзінага дня бяспекі”, былі праведзены розныя мерапрыемсты. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў сюжэтна-ролевай гульні “Юны выратавальнік”, дыдактычнай гульні “Святлафор”, займаліся з макетам “Наша вуліца”, у практычнай дзейнасці замацоўвалі веды па правілам паводзін на перакрыжаванні.