Метадычны тыдзень «Прафесіяналізм. Якасць. Вынік»

04.03.2019

      У выкананне гадавога плана работы і з мэтай стварэння ўмоў для засваення педагогамі новых падыходаў у адукацыі і вызначэння шляхоў павышэння якасці адукацыі, а таксама ўдасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў ва ўстанове адукацыі з 25лютага па 1сакавіка 2019 года прайшоў метадычны тыдзень «Прафесіяналізм. Якасць. Вынік». У рабоце тыдня знайшла свае адлюстраванне адзіная метадычнай тэма «Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў», над якой працуе ўстанова ў бягучым навучальным годзе. На высокім узроўні прайшлі пасяджэнні школьных вучэбна-метадычных аб’яднанняў. Кіраўнікі выбіраюць актыўныя формы работы, пры якіх не застаецца пасіўных слухачоў, а педагогі дзеляцца сваімі знаходкамі, абмяркоўваюць праблемы.

     На семінары-практыкуме«Сучасныя дыдактычныя падыходы ў выкладанні вучэбных прадметаў» педагогі абмеркавалі сістэмна-дзейнасны падыход у выкладанні, яго перавагі і найбольш эфектыўныя метады і прыёмы работы.

     Майстар-клас «Шляхі дасягнення выхаваўчых мэтаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры» правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі, кіраўнік ШВМА настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.

   На працягу тыдня настаўнікі маглі наведаць адкрытыя ўрокі, пазакласныя і выхаваўчыя мерапрыемствы, абмеркаваць іх, пераняць эфектыўныя метады работы з навучэнцамі.

     Усе педагогі школы і выхавальнікі дашкольнай адукацыі прынялі актыўны ўдзел у рабоце тыдня, адзначылі яго змястоўнасць, насычанасць і прадуктыўнасць.