Шестой школьный день

                       Праграма дзейнасці «Шосты дзень - субота»

   Шосты дзень тыдня - субота – з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго.      Арганізацыйна-змястоўная праца ў шосты дзень тыдня праводзіцца ў адпаведнасці з тэматыкай. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, працоўнай і культурна-дасугавай дзейнасці. Арганізавана праца аб’яднанняў па інтарэсах.

  Адным з  асноўных момантаў з'яўляецца выкарыстанне шостага дня працоўнага школьнага тыдня для правядзення мерапрыемстваў па ўмацаванні фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьніка.

    У навучэнцаў з'явіўся вольны час, для разумнага выкарыстання якога патрабуюцца як умовы, так і ўменні яго арганізацыі.  Таму неабходна ўдасканаліць сістэму педагагічнага забеспячэння ўсебаковага развіцця школьнікаў, з пошукам новых арганізацыйна-педагагічных форм работы школы. Неабходна прадумана арганізаваць вольны час дзяцей і падлеткаў: далучаць вучняў да заняткаў спортам, турызмам, мастацкай і тэхнічнай творчасцю, умела арганізаваць культурна-дасугавую дзейнасць.

  Арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты (школьны) дзень тыдня патрабуе якасна новага падыходу да планавання,  накіраванага на вырашэнне важнейшых задач выхавання:

МЭТА: Стварэнне сістэмы ўзаемадзеяння для гарманічнага развіцця асобы  вучняў сродкамі дасугавай дзейнасці ў  шосты школьны дзень.

ЗАДАЧЫ:

-максімальнае выкарыстанне ўсіх відаў рэсурсаў ўстановы адукацыі для арганізацыі вольнага часу і аздараўлення вучняў у шосты школьны дзень;

-выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі дзяцей і падлеткаў на аснове ўключэння іх у актыўную сацыяльна-карысную дзейнасць;

-стварэнне неабходных умоў для ўмацавання здароўя дзяцей і іх фізічнага  развіцця;

-арганізацыя сумеснай творчасці педагогаў, навучэнцаў і бацькоў у шосты школьны дзень;

-забеспячэнне арганізацыйнай працы і вольнага часу дзяцей, якія выхоўваюцца ў  праблемных сем'ях.

-фарміраванне ўстойлівай цікавасці да пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя творчых здольнасцей навучэнцаў;

- прыцягненне вучняў да розных відаў грамадска- карыснай дзейнасці.

Накірункі выхаваўчай работы школы ў шосты школьны дзень

грамадзянска-патрыятычны

духоўна-маральны

працоўны

экалагічны

эстэтычны

фарміраванне здаровага ладу жыцця

фізкультурна-аздараўленчы

турысцка-краязнаўчы

эканамічны

выхаваўча-прафілактычны

маральна-эстэтычны

прафарыентацыйная работа

Віды дзейнасці: правядзенне спаборніцтваў, спартыўных эстафет, інтэлектуальных конкурсаў і гульняў, віктарын,  паходаў выхаднога дня,экскурсій, майстар-класаў, экалагічных і працоўных дэсантаў,акцый,экскурсій, наведванне музеяў  і інш.

Плануемыя  вынікі дзейнасці праграмы шостага школьнага дня:

павышэнне ўзроўню выхаванасці;

умацаванне здароўя;

развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага вучня;

наладжванне цесных кантактаў школы і сям'і;

зніжэнне ўзроўню падлеткавай злачыннасці, прафілактыка асацыяльных з'яў у падлеткавым асяроддзі.