Устав образовательного учреждения

Раздзел 1 Агульныя палажэнні
1.Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Альгомельскі вучэбна- педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа» (далей- Установа) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі для падрыхтоўкі выхаванцаў да атрымання асноўнай адукацыі на наступных узроўнях, агульнай сярэдняй адукацыі для падрыхтоўкі навучэнцаў школы да авалодвання ў далейшым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўкі іх да асэнсаванага ўключэння ў працоўную дзейнасць.
2.Заснавальнікам Установы (далей - Заснавальнік) з’яўляецца Столінскі раённы выканаўчы камітэт (далей - Столінскі райвыканкам). Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным Заснавальнікам кіраваць дзейнасцю Ўстановы, з’яўляецца аддзел адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел адукацыі).
3. Дзяржаўная рэгістрацыя Ўстановы як юрыдычнай асобы, унясенне змен і дапаўненняў у Статут здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
4. Установа створана ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай маёмасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з мясцовага бюджэту.
5. Установа створана рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 жніўня 2012 г. № 1238.
6. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязацельствах можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам ў судзе.
7.Установа адказвае па сваіх абавязацельствах, грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субс дзіарную адказнасць па яе абавязацельствах нясе Заснавальнік.
8.Установа з’яўляецца непадзельнай і не можа быць размеркавана па укладах (долях, паях), у тым ліку і паміж работнікамі Установы. Маёмасць Установы з’яўляецца ўласнасцю Столінскага раённага савета дэпутатаў і належыць Установе на праве аператыўнага кіравання.
9.Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, адпаведныя бланкі і штамп, рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь, можа маць свой гімн, флаг, эмблему.
10. У сваёй дзейнасці Установа кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі
Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі Рэспублікі Беларусь, пастановамі і загадамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, загадамі органаў кіравання адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам.
11. Змяненні і дапаўненні ў Статут Установы ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках:
стварэння адасобленых структурных падраздзяленняў. прадстаўніцтваў, філіялаў;
змены ўласніка маёмасці;
змянення мэт і відаў дзейнасці, назвы, месца знаходжання, парадку ўтварэння маёмасці і размеркавання прыбытку, парадку салідарнай і субсідзіярнай адказнасці Заснавальніка, а таксама другіх фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь павінны змяшчацца ў заснавальных дакументах;
змянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ў адпаведнасці з якімі патрабуецца ўнясенне змен і дапаўненняў у заснавальныя дакументы, калі гэтым заканадаўствам іншыя тэрміны не ўстаноўлены.
12.Месца знаходжання Установы: вуліца Школьная, дом 5А, 225558, вёска Альгомель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
13.Поўная назва Установы:
на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Альгомельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа».
на рускай мове: Государственное учреждение образования «Ольгомельский учебно-педагогический комплекс ясли-сад средняя
школа».
Скарочаная назва Установы:
на беларускай мове: Альгомельскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад сярэдняя школа.
на рускай мове: Ольгомельский учебно-педагогический комплекс ясли-сад средняя школа.
Раздзел 2 Прадмет і асноўная мэта дзейнасці Установы, яе асноўныя заданы
14.Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай. выхаваўчай і метадычнай работы.
15.Асноўнай мэтай Установы з'яўляецца: фарміраванне адукаванай, сацыяльна, духоўна і маральна сталай, творчай асобы,
выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які паважае правы і свабоды чалавека, прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця, любові да сям'і і Радзімы праз рэалізацыю дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.
16.Асноўнымі задачамі Ўстановы з’яўляюцца: ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
забеспячэнне інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага развіцця; далучэнне дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей; забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве равеснікаў і дарослых;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і задаткаў дзяцей; падрыхтоўка да атрымання асноўнай адукацыі на наступных узроўнях;
узаемадзеянне з сям’ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзіцяці;
забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных першасных ведаў і навыкаў для выбару ў далейшым прафесіі;
падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі;
фарміраванне і развіццё асобы школьнікаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, забеспячэнне авалодвання сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.
17.Установа:
будуе свае адносіны з сям’ёй па пытаннях навучання і выхавання дзяцей на прынцыпах супрацоўніцтва, пераемнасці, адкрытасці і дасг. пнасці;
узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароў’я, установамі культуры, спорту, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
супрацоўнічаез дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі), дзейнасць якіх не супярэчыць зака адаўству Рэспублікі Беларусь.
Ва Ўстанове забаронена стварэнне і дзейнасць палітычных партый, другіх грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або другая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству Рэпублікі Беларусь.
18. Асноўнымі відамі дзейнасці Установы ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2006. «Віды эканамічнай дзейнасці» (далей - АКРБ 005-2006) з'яўляюцца:
18.1. Дашкольная адукацыя (код групіроўкі 80101);
18.2.Агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі) (код групіроўкі 80102);
18.3. Агульная сярэдняя адукацыя (код групіроўкі 80210).
19. Установа здзяйсняе пазабюджэтную фінансава-гаспадарчую дзейнасць у адпаведнасці АКРБ 005-2006:
19.1. Вырошчванне агародніны, іх насення і расады (код групіроўкі 01121);
19.2. Кветкаводства (код групіроўкі 01122);
19.3. Вытворчасць вырабаў з пробкі, саломкі і матэрыялаў для пляпення (код групіроўкі 20520);
19.4. Аптовы гандаль ломам и адходамі чорных і каляровых металаў (код групіроўкі 51571);
19.5. Аптовы гандаль неметалічнымі адходамі і неметалічным ломам (код рупіроўкі 51579);
19.6.Перавозкі іншымі відамі транспарту, які падначальваецца раскладу (код групіроўкі 60219);
19.7.Дзейнасць школы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы вадзіцеляў транспартных сродкаў (код групіроўкі 80410);
19.8.  Пазашкольнае выхаванне і навучанне (код групіроўкі 80422);
19.9.  Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў (код групіроўкі 92342);
19.10. Дзейнасць бібліятэк (код групіроўкі 92512);
19.11. Дзейнасць музеяў (код групіроўкі 92521);
19.12. Дзейнасць спартыўных аб’ектаў (код групіроўкі 92610);
19.13.Фізкультурна-аздараўленчая                           дзейнасць                       (код групіроўкі 93040).
20. Пры пашырэнні пераліку відаў дзейнасці Установа ў вызначаным парадку ўносіць адпаведныя змены ў свае ўстаноўчыя дакументы.
21. Дзейнасць, якая падлягае ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2003 г. № 17 «Аб ліцэзаванні асобных відаў дзейнасці», здзяйсняецца Установай пасля атрымання ў вызначаным парадку адпаведных ліцэнзій.
22. Даходы, якія атрымлівае Установа ад гаспадарчай дзейнасці, з’яўляюцца ўласнасцю Установы.
Раздзел 3 Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу і метадычная работа
23. Установа складаецца з трох узроўняў: узроўню дашкольнай адукацыі, узроўню агульнай базавай адукацыі і ўзроўню агульнай сярэлняй адукацыі.
24.Установа забяспечвае дашкольную адукацыю дзяцей на наступных ступенях :
другой ранняга ўзросту (ад 1,5 да 2 гадоў); першай малодшай (ад 2 да 3 гадоў); другой малодшай (ад 3 да 4 гадоў); сярэдняй (ад 4 да 5 гадоў); старэйшай (ад 5 да 6 гадоў ).
Нормы напаўняльнасці груп на ўзроўні дашкольнай адукацыі вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
На ўзроўні дашкольнай адукацыі Установа рэалізуе праграмы дашкольнай адукацыі, забяспечвае аздараўленне дзяцей, стварае ўмовы для іх гарманічнага развіцця.
На ўзроўні дашкольнай адукацыі на працягу года ўстанаўліваюцца канікулы: у пачатку студзеня, у канцы сакавіка і ў летні перыяд. У гэты перыяд дзеці наведваюць Установу. Зместам выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў канікулярны перыяд з'яўляецца фізкультурна-аздараўленчая, мастацка-эстэтычная дзейнасць дзяцей. Арганізаваныя віды дзейнасці па іншым абласцям не праводзяцца.
Харчаванне выхаванцаў арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі харчавання дзяцей у дашкольных установах, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь. Харчаванне выхаванцаў арганізуецца з улікам працягласці іх
знаходжання ва Ўстанове.
Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца штатным медыдынскім персаналам, які разам з загадчыкам нясе адказнасць за здароўе дзяцей, іх фізічнае развіццё, правядзенне лячэбна- прафілактычных мерапрыемстваў, сістэматычнае абследаванне выхванцаў, выкананне санітарна-гігіенічных норм, рэжым, якасць харчавання дзяцей, дазіроўку іх фізічных і разумовых нагрузак.
У сваёй дзейнасці медыцынскія работнікі кіруюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
25. Узровень агульнай базавай адукацыі складаецца з дзвюх ступеняў:
агульнай пачатковай адукацыі (тэрмін навучання- 4 гады, I-IV класы):
агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання, з улікам пачатковай адукацыі - 9 гадоў, I-IV, V-IX класы).
26.Узровень агульнай сярэдняй адукацыі ўключае трэцюю ступень: агульную сярэднюю адукацыю (тэрмін навучання з улікам базавай адукацыі- 11 гадоў, l-IV, V-IX, Х-ХІ класы (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця 11-12 гадоў - X1I-XIII класаў)).
26.1. Агульная пачатковая адукацыя (1 ступень) з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, аваюдваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, прак ычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асноў асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.
26.2. Агульная базавая адукацыя (І-ІІ ступені) з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Ўстанове, або ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Навучанне на І-ІІ ступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.
26.3. Агульная сярэдняя адукацыя (III ступень) завяршае падрыхтоўку вучняў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, або да ўсвядомленнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.
Па рашэнні Заснавальніка могуць быць адкрыты спецыялізаваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэграванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
28.Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
Атэстацыя вучняў здзяйсняецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I і II класаў. Атэстацыя вучняў I і II класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.
Атэстацыя можа здзяйсняцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных форм. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь далей - Міністэрства адукацыі).
19.Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агультай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе
26.1.   Агульная пачатковая адукацыя (I ступень) з’яўляецца часткай абавязковай базавай адукацыі. Навучанне на гэтай ступені забяспечвае развіццё асобы вучня, фарміраванне яго першапачатковага погляду на прыроду, чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучні набываюць неабходныя ўменні і навыкі вучэбнай дзейнасці, чытання, пісьма, ліку, авалодваюць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай, практычнай дзейнасці, культуры мовы і паводзін, асноў асабістай гігіены, здаровага ладу жыцця.
26.2.  Агульная базавая адукацыя (І-ІІ ступені) з’яўляецца абавязковай. Яе атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе, або ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, і ва ўстановах, якія забяспечваюць атры іанне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Навучанне на I-II ступенях забяспечвае засваенне асноў навук, далейшае станаўленне асобы вучня, развіццё яго здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалодванне саць яльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі.
26.3. Агульная сярэдняя адукацыя (III ступень) завяршае падрыхтоўку вучняў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтай ступені пачынаецца іх падрыхтоўка да авалодвання прафесіяй ва ўстанове, якая абяспечвае атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання, або да ўсвядомленнага ўключэння ў вытворчую дзейнасць.
27.Па рашэнні Заснавальніка могуць быць адкрыты спецыялізаваныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, класы інтэграванага навучання, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
28 Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах.
Атэстацыя вучняў здзяйсняецца ў мэтах вызначэння адпаведнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм. Вынікі атэстацыі ацэньваюцца адзнакай у балах, за выключэннем вучняў I і II класаў. Атэстацыя вучняў I i II класаў здзяйсняецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая дапускае моўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах.
Атэстацыя можа здзяйсняцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай формах. Дапускаецца спалучэнне ўказаных форм. Парадак правядзення атэстацыі вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства адукацыі).
29.Выніковая атэстацыя за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе
выстаўленне адзнак за год (гадавая адзнака) з улікам вынікаў прамежкавай атэстацыі, а таксама выніковых адзнак па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, з улікам гадавой і экзаменацыйнай
адзнак.
30.Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
31.У выпадку вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выніковая атэстацыя праводзіцца на падставе гадавых адзнак.
32. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.
33. Парадак перавода вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Вучні, якія прапусцілі больш за 45 вучэбных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінуты на паўторны год навучання па заяве ix законных прадстаўнікоў і рашэнні педагагічнага савета Ўстановы.
34. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.
Выпускнікі, якія дабіліся выдатных поспехаў у вучобе за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
35. Выпускнікам, якія паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульняй сярэдняй адукацыі.
Выпускнікі Установы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з атрыманнем атэстата асобага ўзору, а за адменныя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - пахвальнымі лістамі.
36.Вучням, якія не прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца даведкі ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі ўзору.
37.Вучням, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўкі і паспяхова вытрымалі выпускны кваліфікацыйны экзамен, выдаецца пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі рабочага (служачага).
38.Навучанне ва Установе здзяйсняецца на беларускай мове.
Вывучэнне беларускай, рускай iадной замежнай мовы ва Установе
з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх мовы, якія вывучаюцца, вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
Па жаданню вучняў, іх бацькоў, або іншых законных прадстаўнікоў могуцьбыць створаны класы з рускай мовай навучання ў адпаведнасці актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
39. Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ва Ўстанове здзяйсняецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Мінстэрствам адукацыі.
Штогод на падставе Тыповага вучэбнага плану Ўстанова распрацоўвае асабісты план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні
з аддзелам адукацыі.
Установа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па асобных прадметах, якія не ўваходзяць у пералік прадметаў дзяржаўнага кампаненту, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў на факультатывах.
Арганізацыйна-выхаваўчая работа здзяйсняецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, зацверджанымі ва Ўстанове.
40.Навучальны год ва Ўстанове пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння навучальнага года вызначаюцца Тыповым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год.
На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя - не меней 14 дзён.
Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не меней 8 тыдняў. Для вучняў I і II класаў на працягу навучальнага года устанаўліваюцца дадатковыя тыднёвыя канікулы.
41.Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях.
42.Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізоўваецца ў форме ўрокаў і розных форм пазакласнай і пазашкольнай работы.У вучэбным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатывы, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі.
Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. Дамашнія заданні задаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У I класах дамашнія заданні не задаюцца.
43. Працягласць урока ў I класах- 35 хвілін, у ІІ-ХІ класах - 45 хвілін. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам Школы. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам
школы ў адпаведнасці з Санітарнымі правіламі і нормамі «Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйных устаноў» (далей - санітарныя правілы і нормы).
44. Харчаванне вучняў ва Ўстанове арганізоўваецца ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі па графіку, які зацвярджаецца дырэктарам.
45.Форма атрымання адукацыі ва Ўстанове - вочная.
Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа здзяйсняцца на даму па індывідуальным вучэбным планам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Дапускаецца таксама на падставе заяў бацькоў вучняў або асоб, якія іх замяняюць, і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі прадстаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям’і або па індывідуальным вучэбным плане. Рашэнне аб навучанні вучня на даму па адным, некалькім або па ўсіх прадметах адпаведнага класа або па індывідуальным плане і яго атэстацыя прымаецца педагагічным саветам Установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. Навучанне вучняў самастойна (у сям’і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Ўстановы ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.Калі вучань да паступлення ва Ўстанову або за час навучання самастойна (у сям’і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Установы ва устаноўленным парадку можа разгледзіць пытан не аб пераводзе яго ў алпаведны клас.
46. Атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі заканчваецца выпускнымі экзаменамі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
47.Выхаванне вучняў ва Ўстанове ажыццяўляецца ў працэсе навучання, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
48. Асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы ва Ўстанове
з’яўляюцца:
48.1. фарміраванне духоўнай і маральна сталай, творчай асобы на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;
48.2. выхаванне грамадзяніна і патрыёта;
48.3.выхаванне павагі да сябе і іншых людзей, сям’і, традыцый і звычаяў беларускага народа, культуры іншых нацыянальных
супольнасцей;
48.4. педагагічная і псіхалагічная падтрымка ў сацыяльным развіцці асобы;
48.5.развіццё пачуцця калектывізму і навыкаў міжасобасных адносін;
48.6.авалодванне навыкамі бяспечных і культурных паводзін,
здаровага ладу жыцця;
48.7. фарміраванне экалагічнай культуры;
48.8. псіхолага-педагагічная прафілактыка дэвіянтных паводзін вучняў.
49. Працоўная дзейнасць вучняў можа ўключаць грамадска- карыную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, работу ў розных формах працоўных аб’яднанняў на працягу навучальнага гола і у канікулярны час.
50.Перавод (накіраванне) вучняў ў спецыяльныя ўстановы (шклы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэгрыраванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння ўстаноў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
51. Арганізацыя і функцыяніраванне пунктаў карэкцыйна- педагалчнай дапамогі, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
52 Установай ажыццяўляецца метадычная работа па пытаннях выкарыстання навукова-метадычнай базы і прымянення педагагічных тэхналогій навучання.
53. Метадычная работа праводзіцца Установай па наступных накірунках:
аказанне дапамогі педагагічным работнікам у ажыццяўленні індывідуальнага падыходу ў навучальна-выхаваўчым працэсе;
удзел у экспертызе педагагічных інавацый, апрабацыі падручнікаў, навучальных праграм і методык;
метадычная дапамога і падтрымка педагагічных работнікаў у іх рабоце з дзецьмі;
вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту педагагічнай рабсты: праз удзел у правядзенні семінараў, канферэнцый, метадычных
аб'яднанняў.
54.Ва ўстанове маецца бібліятэчны фонд вучэбнай літаратуры. Папаўненне, абнаўленне, улік, захаванне і выкарыстанне бібліятэчнага фонду вучэбнай літаратуры ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі.
55.Педагагічны савет Установы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці.
Раздзел 4 Правы і адказнасць Установы
56. Установа ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе асноўнымі задачамі мае права:
уносіць ва ўстаноўленым парадку ў аддзел адукацыі прапановы па ўдасканаленні сваёй арганізацыйна-штатнай структуры;
ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі на падставе Палажэння аб платных паслугах, якое распрацавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, зацверджаных Саветам Міністраў Рэспулблікі Беларусь;
ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
57. Установа нясе адказнасць: за якасць адукацыйнага працэсу; за якасць дадзенай адукацыі і паслуг;
за захаванне і ўдасканаленне сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы; стзарэнне ўмоў для бяспечнай працы, аховы здароўя дзяцей і работнікаў;
іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 5 Правы і абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу
58. Удзельнікамі навучальна-выхаваўчага працэсу ва Ўстанове з'яўляюцца выхаванцы, вучні, педагагічныя работнікі, законныя пралстаўнікі дзяцей.
59. Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, замацаванай за Ўстановай рашэннем Столінскага райвыканкама.
Дзецям, якія не пражываюць на дадзенай тэрыторыі, можа быць адказана ў прыняцці ва Ўстанову толькі па прычыне адсутнасці свабодных месцаў.
60. У I клас Установы прымаюцца дзеці, якія дасягнулі ўзросту, вызначанага актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, без правядзення ўступных экзаменаў. Залічэнне дзяцей афармляецца загадам дырэктара Установы на падставе заявы бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў дзяцей. медыцынскай даведкі аб стане здароўя і пасведчання аб нараджэнні.Залічэнне ў X класы праводзіцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі.
61.Забараняецца выключэнне з Установы вучняў, якія не маюць агульнай пачатковай і агульнай базавай адукацыі, па прычыне іх непаспяховасці.
Вучні, якія дасягнулі 15-гадовага ўзросту, могуць быць выключаны з Установы рашэннем педагагічнага савета Установы у крайнім выпадку за грубае парушэнне Статута.
Рашэнне аб выключэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, іншых законных прадстаўнікоў, можа быць прынята толькі па  ўзгадненні з аддзелам адукацыі.
62.Установа не мае права пераводзіць вучня ў іншую ўстанову адукацыі, калі на гэта няма згоды апошняй.
63.У адпаведны клас Установы пры прадстаўленні даведкі ўстаноўленага ўзору могуць быць прыняты вучні, якія на працягу навучальнага года або па яго выніках былі выключаны або спынілі навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна- тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У гэтым выпадку яны працягваюць навучанне ў адпаведным класе Установы і здаюць выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстаноўленым парадку.
64.Асобы, якія не маюць агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, не навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але якія самастойна засвоілі вучэбныя праграмы, па ўзгадненню з алддзелам адукацыі могуць прайсці выніковую атэстацыю за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі або за перыяд навучання на ўзроўні      агульнай сярэдняй адукацыі экстэрнам.

Пагадак праходжання экстэрнам выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі або за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

65. Выхаванцы і вучні:

65.1.маюць права:

на адукацыю ў адпаведнасці з Кодексам Рэспублікі Беларусь

«Аб адукацыі»;

на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад  25 кастрычніка 2000 г. № 440-3);
на навучанне на даму ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
на павагу да сваёй годнасці;
на дапамогу педагагічных работнікаў у авалодванні ведамі; на карыстанне вучэбным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку:
на заахвочванне і ўзнагароду за поспехі ў вучобе і паводзінах. за
ўдзел грамадскім жыцці Установы і спорце;
на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;
выбіраць і быць выбранымі ў органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання Ўстановай;
прымаць удзел у размеркаванні заробленых Установай грашовых сродкаў;
іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
65.2. абавязаны:
паводзіць сябе з годнасцю, праяўляць павагу да малодшых, равеснікаў, старэйшых, быць міласэрным і чалавечным;
старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, Установы, падтрымліваць яе традыцыі;
палпарадкоўвацца распараджэнням і загадам дырэктара і яго наменснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых працаўнікоў Установы, рашэнням органаў самакіравання Установы і вучнёўскага самакіравання, патрабаванням дадзенага Статута:
прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю ў аддзенні.
65.3.Выхаванцам і вучням Установы забараняецца: праносіць ва Ўстанову і маць пры сабе выбухованебяспечныя
прадметы, а таксама патроны, зброю і г. д.;
правакаваць бойкі ва Ўстанове, а таксама ўдзельнічаць у іх, за выключэннем выпадкаў самаабароны ў межах, якія дапускаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
беспрычынна адсутнічаць на занятках;
знахолзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым выкарыстаннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў; курыць у памяшканні і на тэрыторыі Ўстановы;
прымаць удзел у азартных гульнях; красці, дапускаць вандалізм, свядома наносіць шкоду маёмасці Ўстановы, уласнасці вучняў і работнікаў Установы;
не выконваць дамашнія заданні або выконваць іх недобрасумленна; насіць у памяшканнях Установы галаўныя уборы; карыстацца без дазволу настаўніка плеерамі, іншымі электроннымі прыстасаваннямі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі;
нецэнзурна выказвацца.
66. Педагагічныя работнікі: 66.1. маюць права:
на ўстаноўленую нарматывамі поўную пелагагічную нагрузку, Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб'ём якой меншы. чым
норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;
на выбар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, форму і метады навучання і выхавання вучняў;
праводзіць ва ўстаноўленым парадку эксперыментальную работу па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;
на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі;
на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
на працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання.
66.2. абавязаны:
якасна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні вучэбных планаў і праграм, развіваць здольнасці і схільнасці вучняў;
аказваць уплыў на фарміраванне ў школьнікаў якасцей грамадзяніна, патрыёта. культуры паводзін;
выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання і выхавання:
павышаць свой навукова-метадычны ўзровень і педагагічнае
майстэрства;
своечасова (не радзей аднаго разу ў пяць гадоў) праходзіць курсы рпвышэня кваліфікацыі;
якасна рыхтавацца да правядзення заняткаў і пазаўрочных мерапрыемстваў, планаваць сваю работу на год і кожны ўрок; авалодваць высокімі маральнымі якасцямі;
паважаць гонар і годнасць калег, вучняў і іх законных прадстаунікоў;
прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу з бацькамі вучняў; выконваць загады і ўказанні дырэктара Установы і яго намеснікаў, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;
канкрэтныя абавязкі настаўніка вызначаюцца інструкдыяй
адпаведнай пасады.
66.3. нясуць адказнасць:
за дакладнасць прадстаўленых дакументаў і звестак у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
67. Бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі выхаванцаў і вучняў:
могуць удзельнічаць у кіраванні Ўстановай. У выпадку ўдзелу ў кіраванні Установай яны абавязаны выконваць патрабаванні Статута Установы і іншых нарматыўных і прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы;
нясуць адказнасць за выхаванне сваіх дзяцей і стварэнне неабходных ўмоў для атрымання імі адукацыі.
68. Педагагічныя работнікі, вучні, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказваюць за пашкоджванне памяшканняў і збудаванняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентару і іншай маёмасці.
Раздзел 6 Парадак кіравання дзейнасцю Установы
69. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Статутам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
70. Установу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне вучэбна-выхаваўчым працэсам і бягучай дзейнасцю Установы. Дырэктарі яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў выканаўчых і распарадчыхорганаў, дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, аддзела адукацыі.
Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела адукацыі.
Начальнік аддзела адукацыі заключае з дырэктарам Установы кантракт. у якім вызначаюцца правы, абавязкі і адказнасць дырэктара,
умовы яго матэрыяльнага забеспячэння і вызвалення ад пасады, з улікам гарантый прадугледжаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар можа быць вызвалены ад займаемай пасады да спынення тэрміну дзеяння кантракта на падставе, прадугледжанай ў кантракце, або ў адпалпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар уносіць у аддзел адукацыі прапановы аб прызначэнні або вызваленні ад пасады сваіх намеснікаў.
Дырэктар Установы:
71.1.ажыццяўляе на аснове адзінаначалля кіраўніцтва дзейнасцю Установы і нясе персанальную адказнасць за выкананне задач і функцый. якія стаяць перад Установай;
71.2. выдае ў рамках сваіх паўнамоцтваў загады. арганізуе і правярае парадак іх выканання;
71.3.здзяйсняе кантроль за ходам і вынікамі вучэбна-выхаваўчага працэсу, правядзеннем тэматычных і выніковых кантрольных работ;
71.4.па ўзгадненню з начальнікам аддзела адукацыі прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў, працягвае з імі працоўныя адносіны, прадстаўляе чарговы і дадатковы аплачваемы водпуск, а таксама водпуск без захавання заработнай платы;
71 .5.прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку тэхнічны і абслуговы персанал;
71.6. размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;
71.7. заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тьм ліку з вучнямі Ўстановы, па бягучым рамонце Установы, афармленні і гаспадарчаму напаўненню яе памяшканняў, збудаванняў і г. д.;
71.8. заключае дагаворы на аказанне паслуг выхаванцам, вучням і іх бацькам, іншым законным прадстаўнікам, грамадзянам, а таксама арганізацыям;
71.9. ажыццяўляе асабісты прыем грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
71.10. удзельнічае ў пасяджэннях савета аддзела адукацыі, у нарадах. якія праводіць начальнік аддзела адукацыі, яго намеснікі па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Установы;
71.11.  узначальвае савет Установы і кіруе яго работай;
71.12. згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прымае меры заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання да работнікаў Установы;
71.13. у межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Статутам Установы, распараджаецца маёмасцю і нясе асабістую адказнасць за захаванне маёмасці і яго эфектыўнае выкарыстанне;
71.14. прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Ўстановы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
71.15.  выступае асобай наймальніка ў калектыўных дагаворах з габстнікамі Установы;
71.16.  здзяйсняе банкаўскія аперацыі, падпісвае фінансавыя лакументы;
71.17.  набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму
разліку;
71.18. заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
71.19.  ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
72.Аплата працы дырэктара Установы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, здзяйсняецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
73.Службовыя абавязкі дырэктара Установы зацвярджае начальнік аддзела адукацыі.
74.Ва Ўстанове ствараюцца органы самакіравання: педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскія камітэты, дзейнасць якіх здзяйсняецца згодна з адпаведнымі палажэннямі.
75. Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння навукова-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.
76. Асноўнай мэтай дзейнасці апякунскага савета з’яўляецца садзейнічанне Установе ў ажыццяўленні функцый Статута, аб’яднанне намаганняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, асобных грамадзян, накіраваных на ўмацаванне вучэбна-матэрыяльнай базы, ахову здароўя, развіццё здольнасцей і схільнасцей вучняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання, вучобы, працы і адпачынку дзяцей, настаўнікаў і іншых работнікаў.
77.Бацькоўскі камітэт выконвае наступныя функцыі: вучэбна- выхаваўчую (аказанне дапамогі ў вучобе і пазакласнай дзейнасці), культурна-масавую (арганізацыя экскурсій, паездак, наведванне тэатраў, выстаў і г. д.), спартыўна-турысцкую, прафарыентацыйную (дапамога ў правядзенні гутарак аб прафесіях, экскурсій на прадпрыемствы), гаспадарча-бытавую і функцыю карэкціроўкі сямейнага выхавання (работа з небяспечнымі сем’ямі).
Раздзел 7 Парадак фарміравання штатаў і аплата працы работнікаў Установы
78. Працоўныя адносіны работнікаў ва Ўстанове рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), заключанымі згодна з працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і службовымі інструкцыямі.
79.Работнікі Установы маюць права ўдзельнічаць у кіраванні Ўстановай, на абарону прафесійных інтарэсаў, асабістага гонару і годнасці.
80. Штатны расклад Установы зацвярджаецца начальнікам аддзела адукацыі на аснове тыповых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы.
81.На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных дакументаў, якія падцвярджаюць гэта.
Кваліфікацыйныя патрабаванні да работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.
82. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім займацца дадзенай дзейнасцю забаронена рашэннем суда ці па медыцынскім паказчыкам, а таксама асобы, якія маюць судзімасці. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў правапарушэнняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
83. Аплата працы работнікаў Установы здзяйсняецца згодна з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а такжа палажэннямі Установы аб матэрыяльным стымуляванні.
84. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.
Раздзел 8 Матэрыяльна-тэхнічная база, фінансава-гаспадарчая
дзейнасць Установы
85. Заснавальнік выдзяляе Ўстанове неабходныя ей пабудовы і памяшканні, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі, іншую маёмасць, неабходную для выхавання і навучання
Маёмасць, якая перададзена Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права ўладання, выкарыстання і распараджэння ім ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці.
86.Маёмасць Установы складае асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, вартасць якіх адлюстроўваецца.ў самастойным балансе.
87. Установа не мае права без згоды уласніка адчуждаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, якія выдзелены ёй па смеце.
88. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючым нарматывам з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і форм навучання.
89. Фінансаванне Ўстановыздзяйсняеццазакошт сродкаў мясцовагабюджэтунааснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаныху разліку нааднаговучнядлядадзенагатыпу і віду ўстановы адукацыі.
Прыцягненне Ўстановай данаможных сродкаў не азначае паніжэння нарматываў і размераў яе фінансавання з бюджэту.
90.  Дапаможнымі крыніцамі фінансавання Ўстановы з’яўляюцца:
90.1 даход, атрыманы ад рэалізацыі прадукцыі, арэнды памяшканняў, выканання работ і аказання паслуг;
90.2 дабрачынная дапамога юрыдычных і фізічных асоб;
90.3 сродкі апякунскага савета;
90.4 іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
91. Установа можа здзяйсняць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дапаможных адукацыйных паслуг, якія не фінансуюцца з бюджэту.
Вартасць дапаможных адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненні з аддзелам адукацыі.
92. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку здзяйснення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць і расходуюцца па сметах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
93. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы здзяйсняецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, якія атрыманы ў выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, дабрачынных дапамог арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
94. Школа можа прадаставіць па даверанасці начальніку аддзела адукацыі права:
94.1  здзяйсняць банкаўскія аперацыі, падпісваць фінансавыя
дакументы;
94.2 набываць, арэндаваць, заказваць абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку;
94.3  заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
94.4  прадстаўляць інтарэсы Школы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе;
94.5  іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 9 Улік, справаздача і кантроль дзейнасці Установы
95. Школа ў поўным аб’еме здзяйсняе:
89.1   аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці і аперацый, складання балансу і прадстаўлення ва ўстаноўленным парадку бухгалтарскіх справаздач ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 1994 года «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачы» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2001 года);
89.2  прадстаўленне пісьмовай дзяржаўнай статыстычнай справаздачы, формы і парадак якіх устанаўліваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2004 года «Аб дзяржаўнай статыстыцы».
90.Школа можа перадаць на дагаворных умовах правы і абавязкі пералічаныя у падпунктах 95.1. і 95.2. пункта 95. аддзелу адукацыі.
91. Рэвізія дзейнасці Ўстановы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
92.Прахожданне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі здзяйсняецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Раздзел 10 Рэарганізаныя і ліквідацыя Ўстановы
93. Рэарганізацыя Установы здзяйсняецца па рашэнні Заснавальнікаў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
94. Установа можа быць ліквідавана ў выпадках, якія прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па рашэнні:
заснавальніка;
гаспадарчага суда;
органа, які рэгістрыруе.
95.Парадак і працэдура ліквідацыі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
96. Пры ліквідацыі Ўстановы маёмасць і фінансавыя сродкі Заснавальніка вяртаюцца яму.
97. Установа лічыцца ліквідаванай з даты ўнясення запісу аб ліквідацыІ ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Раздзел 11 Міжнароднае супрацоўніцтва
98. Установа мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі агульнасярэдняй адукацыі, правядзення сумесных мерапрыемстваў (канферэнцый, лагераў вучняў і інш.).
99. Установа мае права па ўзгадненні з аддзелам адукацыі заключаць пагадненні з замежнымі ўстановамі (агульнай сярэдняй адукацыі) па абмену педагагічнымі работнікамі і вучнямі, па стварэнні сумесных (асацыяваных) устаноў.
100.Міжнароднае супрацоўніцтва Установа здзяйсняе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.